Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У ізалятары ў Докшыцах загінуў 60-гадовы мужчына

13.11.2026 14:48
Трагедыя адбылася некалькі дзён таму ў будынку раённага аддзела міліцыі. 
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock/FotoDax

У ізалятары часовага ўтрымання Докшыцкага РАУС Віцебскай вобласці знайшлі цела мужчыны, паведамляе «Наша Ніва».

Трагедыя адбылася некалькі дзён таму ў будынку раённага аддзела міліцыі. Мужчыну пасадзілі ў камеру ізалятара, а ў тую ж ноч ён, як мяркуецца, павесіўся на ўласных штанах.

Паводле непацверджаных звестак, 60-гадовы мужчына пражываў у аграгарадку Параф'янава Докшыцкага раёна.

Пакуль невядома, па якой прычыне мужчына знаходзіўся ў ізалятары, ці быў ён затрыманы ў межах крымінальнай ці адміністрацыйнай справы.

Начальнік Докшыцкага РАУС падпалкоўнік Дзмітрый Курыленка быў прызначаны на пасаду 2 лістапада 2026 года. Такім чынам, трагедыя адбылася менш як праз два тыдні пасля яго прызначэння.

вс