Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З 1 снежня 2026 года ў Беларусі спыніцца доступ да інтэрнэт-рэсурсу Spotify

28.11.2026 11:25
«Паважаныя меламаны, па пытаннях, звязаных з вяртаннем грашовых сродкаў за неаказаныя паслугі, трэба звяртацца да кампаніі-нерэзідэнта, у адрас якой ажыццяўлялася пералічэнне ўзносаў за падпіску», – паведамляе беларускае міністэрства. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Firmbee/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрствам па падатках і зборах прынятае рашэнне аб абмежаванні з 1 снежня 2026 года доступу да інтэрнэт-рэсурсу Spotify. Прычынай стала непагашаная запазычанасць перад бюджэтам Беларусі па падатку на дабаўленую вартасць, паведамілі БЕЛТА у МПЗ.

«Вымушаны канстатаваць, што музычны сэрвіс плацельшчыка-нерэзідэнта, нягледзячы на актыўную з ім работу, не пагасіў запазычанасць перад бюджэтам», – сказалі ў міністэрстве.

Прынята рашэнне аб абмежаванні з 1 снежня 2026 года доступу да інтэрнет-рэсурсу, які выкарыстоўваецца такім плацельшчыкам для аказання паслуг у электроннай форме. Гэта азначае, што распаўсюджванне кантэнту, прапанаванага такім сэрвісам, на тэрыторыі Беларусі будзе спынена, што, у сваю чаргу, абмяжуе магчымасць атрымання выручкі кампаніяй-нерэзідэнтам ад беларускіх падпісчыкаў.

«Паважаныя меламаны, па пытаннях, звязаных з вяртаннем грашовых сродкаў за неаказаныя паслугі, трэба звяртацца да кампаніі-нерэзідэнта, у адрас якой ажыццяўлялася пералічэнне ўзносаў за падпіску», – дадалі ў МПЗ.

З 2024 года Міністэрства па падатках і зборах надзелена паўнамоцтвамі на прыняцце рашэння аб абмежаванні доступу да электроннай гандлёвай пляцоўкі замежнай арганізацыі, праз якую беларускім пакупнікам аказваюцца паслугі ў электроннай форме і (або) электронны дыстанцыйны продаж тавараў з парушэннем падатковага заканадаўства Беларусі.

Белта/ав