Беларуская Служба

Польшча і ЗША пашыраюць супрацу па кібербяспецы

27.06.2019 16:01
У Варшаве было падпісанае пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне абароны кіберпрасторы.
       a           .
Дырэктар Нацыянальнага цэнтра бяспекі кіберпрасторы генерал Караль Мaленда й кіраўнік Аб'яднанага цэнтра кібербяспекі ЗША ў Эўропе генерал Марыя Бянк.PAP/Marcin Obara

Польшча і ЗША падпісалі пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне абароны кіберпрасторы. У адпаведнасці з дакументам сумесныя дзеянні павінны тычыцца абмену інфармацыяй, падрыхтоўкі кадраў і адукацыі, а таксама агульных працэдураў кібербяспекі.

Пагадненне ўчора ў Варшаве падпісалі генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра бяспекі кіберпрасторы генерал Караль Мaленда (Karol Molenda) й кіраўнік Аб'яднанага цэнтра кібербяспекі ЗША ў Эўропе генерал Марыя Бянк (Maria Biank).

У лютым бягучага году Міністэрства нацыянальнай абароны прадставіла канцэпцыю будаўніцтва сіл абароны кіберпростры й комплекс дзеянняў, звязаных з развіццём абаронных магчымасцяў Міністэрства нацыянальнай абароны ў галіне кібербяспекі.

У пачатку сакавіка быў створаны Нацыянальны цэнтр бяспекі па кіберпрасторы. Плануецца таксама стварэнне войскаў абароны кіберпрасторы.

Згодна з планам тэхнічнай мадэрнізацыі да 2026 году, выдаткі на праграму CYBER.MIL.PL складуць 3 мільярды злотых (больш за 704 мільёны еўра).

аз