Беларуская Служба

Дзясяткі тысяч палякаў прыйшлі на канцэрт «Варшавяне спяваюць (не)забароненыя песні» (ФОТА)

02.08.2019 10:26
Вячэрні канцэрт на плошчы Пілсудскага ў Варшаве завершыў учорашнія святкаванні 75-й гадавіны выбуху Варшаўскага паўстання. 
   ()   .
Канцэрт “Варшавяне спяваюць (не)забароненыя песні” на пл. Пілсудскага PAP/Marcin Obara

Вячэрні канцэрт на плошчы Пілсудскага ў Варшаве завершыў учорашнія святкаванні 75-й гадавіны выбуху Варшаўскага паўстання. Дзясяткі тысяч палякаў прыйшлі на канцэрт «Варшавяне спяваюць (не)забароненыя песні». Сярод прысутных былі прэзідэнт Анджэй Дуда і прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Канцэрт ужо традыцыйна з’яўляецца адным з элементаў урачыстасцяў з нагоды Варшаўскага паўстання. У гэтым годзе варшавяне выканалі некалькі дзясяткаў песень, між іншым, «Мая Варшава», «Варшаўскія дзеці», «Варшавянка» ды многія іншыя. Музыку выконваў аркестр пад кіраўніцтвам Яна Стаклосы. Выступіў хор і трое салістаў – Наталья Пятроўска, Себасцьян Махульскі і Куба Южык. Паміж песнямі высвечваліся ўспаміны паўстанцаў.

- Мы народ, якія спявае. Гэтыя песні вучаць гісторыі. Пра тое, што адбывалася, пра паўстанцкія будні, – гаварыла адна з удзельніц.

Варшаўскае паўстанне выбухнула 75 гадоў таму. Гэта быў найбуйнейшы незалежніцкі зрыў Арміі Краёвай і самая вялікая збройная акцыя падполля ў акупаванай немцамі Еўропе. Учора ў Варшаве памятныя ўрачыстасці праходзілі цэлы дзень.

ав


. .
. .

. .