Беларуская Служба

Польскія медыкі правялі першую ва Усходняй Еўропе імплантацыю «мікра-вока»

02.08.2019 13:11
Да гэтага часу такія аперацыі праводзіліся толькі ў клініках Заходняй Еўропы і ЗША.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneDarkoStojanovic/Pixabay

Афтальмолагі з Катавіцэ правялі аперацыю па імплантацыі «мікра-вока» ў пярэднюю камеру вока. Гэта першая такога тыпу аперацыя ва Усходняй Еўропе.

У аперацыі выкарыстаны высакаякасны жолаб даўжынёй 8 мм, прызначаны для паляпшэння функцый вока пацыента з глаўкомай, якому не дапамаглі лекі.

Паводле прафесара Эдварда Выленгалы, выкарыстаны матэрыял павінен адкачваць вадкасць з вока:

- Аперацыя заключаецца ў тым, каб стварыць новы калідор для адкачвання вадкасці з вока, а асаблівым чынам з пярэдняй камеры вока ў прастору каньюкціва.

Да гэтага часу такія аперацыі праводзіліся толькі ў клініках Заходняй Еўропы і ЗША. Катавіцкія афтальмолагі лічаць, што неўзабаве ў польскіх клініках такога тыпу аперацыі будуць праводзіць часцей, тым больш, што рызыка наступстваў невялікае.

ав