Беларуская Служба

Польшча падтрымае міжнароднае канваяванне ў Персідскім заліве

03.08.2019 12:09
Пры гэтым афіцыйная Варшава заяўляе, што зарана казаць пра ўдзел польскага ВМФ у такой аперацыі.
Міністр замежных спраў Польшчы Яцэк ЧапутовічPAP/Leszek Szymański

Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч, які знаходзіўся ў Нью-Ёрку, заявіў, што Польшча схільная падтрымліваць амерыканскую прапанову патруляваць Армузскі праліў у звязку з растучай пагрозай з боку Ірану.

- Ёсць абгрунтаванне, каб у тым рэгіёне правесці стабілізацыйную акцыю. У гэтай справе мы схіляемся да брытанскай амерыканскай пазіцыі.

Яцэк Чапутовіч паведаміў, што пытанне патрулявання будзе ўзнята 20 жніўня падчас пасяджэння Савета бяспекі ААН на чале з Польшчай.

Польскі міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч скончыў візіт у Нью-Ёрк, які быў звязаны з членствам гэтай краіны ў Савеце бяспекі ААН.

ПР/юл