Беларуская Служба

Спікер польскага Сейму заявіў, што ён не парушыў законаў

05.08.2019 15:03
Апазіцыя патрабуе адстаўкі Марэка Кухціньскага. 
Marszałek Sejmu Marek Kuchciński
Marszałek Sejmu Marek KuchcińskiTwitter/Marek Kuchciński

Спікер польскага Сейму Марэк Кухціньскі, заявіў, што ён не парушаў законы, калі на ўрадавым самалёце падарожнічаў разам з членамі сям'і.

Аднак палітык папрасіў прабачэння за карыстанне дзяржаўным паветраным транспартам з боку сваякоў і паведаміў, што з пачатку яго тэрміну адбыліся 23 рэйсы, падчас якіх на борце знаходзіліся члены яго сямʼі. СМІ паведамляюць, што рэйсаў было каля ста і каштавалі некалькі мільёнаў злотых.

- Я хачу падкрэсліць, што гэта не быў рэйс па маім заказе. Пасля таго, як я сышоў з борта самалёта ў Жэшаве, самалёт па-плану вяртаўся ў Варшаву. Гэта рэйс не меў таксама спецыяльнага статусу «head». З мэтай развеяць усе сумневы ў гэтай справе, я вырашыў заплаціць увесь кошт рэйсу, паводле Мінабароны гэта 28 тысяч злотых (6500 еўра), на фонд мадэрнізацыі польскай арміі.

Марэк Кухціньскі адзначыў, што быў толькі адзін выпадак, калі член яго сям’і ляцеў урадавым самалётам сам.

Жонка Марэка Кухціньска жыве ў Пярэмышлі, непадалёк ад Жэшава. У Кухцінскіх трое дзяцей, з якіх двое вучацца ў Варшаве.

Раней Інфармацыйны цэнтр Сейму паведаміў, што спікер перадаў 15 тысяч злотых (3480 еўра) на дабрачынныя мэты.

Гэты факт стаў асновай для вострай крытыкі з боку апазіцыі і недзяржаўных СМІ прадстаўніка кіруючай партыі «Права і справядлівасць» за злоўжыванне дзяржаўнымі сродкамі, і дамагаюцца адстаўкі.

яс