Беларуская Служба

Шведы шукаюць прытулку ў Польшчы

06.08.2019 11:24
Сярод шведаў расце працэнт тых, хто адчувае занядбанне з боку сваёй дзяржавы.
The Warszawa Centralna train station in downtown Warsaw. Photo: Muri [CC BY-SA 4.0 (https:creativecommons.orglicensesby-sa4.0)]
The Warszawa Centralna train station in downtown Warsaw. Photo: Muri [CC BY-SA 4.0 (https://creativecommons.org/licenses/by-sa/4.0)]via Wikimedia Commons

Паводле дадзеных польскага Упраўлення па справах замежнікаў, 2,5 тысячы падданых Каралеўства Швецыі перабраліся на пастаяннае жыхарства ў Польшчу. Эмігранты са Швецыі лічаць Польшчу бяспечнай і прыязнай краінай.

Пазалетась палітычны журналіст Пэтэр Імануэльсэн у сацыяльнай сетцы Twitter спытаў у шведаў, у якую краіну варта паехаць, каб спакойна і нармальна жыць. 67% тых, хто прыняў удзел у апытанн, ўказалі на Польшчу.

Сярод шведаў расце працэнт тых, хто адчувае занядбанне з боку сваёй дзяржавы. Без малага ў 80 гарадах скандынаўскага каралеўства існуюць раёны, дзе на вуліцам дамінуюць ісламісты, дзе дзейнічаюць законы шарыяту. Афіцыйныя ўлады часцяком не рызыкуюць умешвацца ў тамтэйшыя справы.

Большасць шведаў, які пераехалі ў Польшчу, асяліліся ў Памор’і, Кракаве і ў Варшаве.

паводле wpolityce.pl/эж