Беларуская Служба

У Польшчы рэзка знізіўся аб’ём вытворчасці мёду

06.08.2019 12:41
Галоўнай прычынай негатыўных зменаў стала нестабільнае надвор’е.
Пчаляр падчас працы Эдуард Жолуд/Польскае радыё для замежжа

Сёлета будзе сабрана значна меней мёду чым летась, пры гэтым у мінулым годзе таксама фіксаваліся малыя аб’ёмы сабранага мёду. Галоўнай прычынай негатыўных зменаў стала нестабільнае надвор’е. Менавіта на кепскія кліматычныя ўмовы скардзіцца Гжэгаш Свярчэўскі пчаляр з ваколіц Лукава, што ва ўсходняй Польшчы.

’’Засуха спрычынілася да таго, што мёду з нектару амаль няма. Маем толькі тое, што атрымалася сабраць спачатку сезону. Пазней удалося сабраць троху мёду з падзі. Дагэтуль некаторыя сем’і вырабляюць падзевы мёд, але агулам сезон ужо скончыўся’’.

Апроч надвор’я пчаляры звяртаюць увагу на іншую з’яву, якая негатыўна паўплывала на пчаліныя сем’і і адпаведна на збор мёду. Гаворка пра неўласцівае ўжыванне фермерамі хімічных сродкаў аховы сельскагаспадарчых культур.

IAR/эж