Беларуская Служба

Старшыня Сейму падасць у адстаўку

08.08.2019 13:02
7 жніўня Акружная пракуратура Варшавы паведаміла, што праводзіць расследаванне імаверных злоўжыванняў у сувязі з палётамі Марэка Кухціньскага.  
Marszałek Sejmu Marek Kuchciński
Marszałek Sejmu Marek KuchcińskiPAP/Radek Pietruszka

Старшыня ніжняй палаты польскага парламенту Марэк Кухціньскі паведаміў, што ў пятніцу, 9 жніўня ён пакіне сваю пасаду. Пра гэта палітык заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў варшаўскай сядзібе правячай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі ’’Права і справядлівасць’’, якую Марэк Кухціньскі і прадстаўляе.

’’Пры гэтым адназначна хачу падкрэсліць – падчас сваёй дзейнасць я не парушыў заканадаўства. Таксама колькасць маіх пералётаў, якая апошнім часам выклікае багата супярэчнасцяў, была выкліканая вялікай колькасцю сустрэч з жыхарамі Польшчы, часцяком у малых мясцовасцях. Для сябе я вызначыў мадэль працы старшыні Сейму, паводле якой, варта працаваць ня толькі ў Сейму, седзячы ў Варшаве, але па ўсёй Польшчы і за мяжой ’’.

Напрыканцы ліпеня частка польскіх СМІ паведаміла, што Марэк Кухціньскі рэгулярна на борт урадавых самалётаў забіраў сваю сям’ю. 7 жніўня Акружная пракуратура Варшавы паведаміла, што праводзіць расследаванне імаверных злоўжыванняў у сувязі з палётамі Марэка Кухціньскага.   

IAR/эж