Беларуская Служба

12 жніўня распачнецца стварэнне статуту ўрадавых авіяпералётаў

09.08.2019 13:25
Урэгуляванне палётаў урадавых бартоў, гэта адказ на скандал, выкліканы, вялікай колькасцю пералётаў старшыні Сейму Марэка Кухцінськага. 
Pokaz Air Show w Radomiu
Pokaz Air Show w RadomiuPAP/Leszek Szymański

Будзе скліканы адмысловы калектыў, які зоймецца ўрэгуляваннем статусу ўрадавых пералётаў. Галоўнай мэтай яго працы стане стварэнне адпаведнага статуту, пра гэта заявіў кіраўнік Канцылярыі Савету Міністраў Польшчы Міхал Дворчык.

’’Таксама да працы гэтага калектыву сардэчна запрашаю прадстаўнікоў усіх парламенцкіх клубаў. Таксама, вядома, мы дашлем ім афіцыйнае запрашэнне. Дадзеная група павінна працаваць такім чынам, каб без вэрхалу але паспець прыняць адпаведны закон яшчэ падчас працы Сейму гэтага склікання.’’

Урэгуляванне палётаў урадавых бартоў, гэта адказ на скандал, выкліканы, вялікай колькасцю пералётаў старшыні Сейму Марэка Кухцінськага. Палітык у завязі з гэтым падаў у дастаўку. 

IAR/эж