Беларуская Служба

Міністр сельскай гаспадаркі анансаваў урадавую праграму барацьбы з засухай

13.08.2019 12:12
Кіраўнік міністэрства сельскай гаспадаркі паведаміў, што катаклізм закрануў два мільёны гектараў пашавых зямель. 
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneFoto: Shutterstock.com/ Tanja Esser

Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Ян Кшыштаф Арданоўскі сёння на пасяджэнні Савету Міністраў прадставіць чарговую справаздачу на тэму стартаў, нанесеных засухай.

Кіраўнік міністэрства сельскай гаспадаркі паведаміў, што катаклізм закрануў два мільёны гектараў пашавых зямель. Ян Кшытштаф Арданоўскі удаклданіў што, каб эфектыўна змагацца з наступствамі засухі ў будучыні, яго міністэрства апрацоўвае новую меліярацыйную праграму.

’’Штогод паўстае пытанне, адкуль на засуху ўзяць мільёны, калі бюджэт і так абцяжараны вялікімі сацыяльнымі праграмамі. Наша прапанова накіраванае перад усім у бок папярэджвання катаклізму. Праз некалькі дзён абвяшчу тэрмін і ўжо ў верасні распачынаю праграму. Спачатку, гэта будзе прыкладна 100 мільёнаў еўра. Сродкі пойдуць на фінансіраванне прыладаў з мэтай затрымання вады ў гаспадарках. То-бок, гэта будаўніцтва водных рэзервуараў, сістэмаў паліву, грошы на пакупку насосаў, трубаў і гэтак далей.’’

Паводле словаў міністра сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Яна Кшыштафа Арданоўскага, падчас будаўніцтва сістэмы па затрыманні вады, фермерскія гаспадаркі могуць разлічваць нават на 25 тысяч долараў субсідыі з боку дзяржавы. Гэта прыкладна 50-60% агульнага кошту праекту.

эж