Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС РП выказаўся за павелічэнне амерыканскіх войск у Польшчы

15.08.2019 18:04
Яцэк Чапутовіч выказаў спадзяванне, што падрабязнасці наконт павелічэння кантынгенту стануць вядомыя падчас візіту ў Варшаву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў верасні.
Polish Foreign Minister Jacek Czaputowicz
Polish Foreign Minister Jacek CzaputowiczPhoto: gov.pl

Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч заявіў, што Польшча павінна ўзмацніць боегатоўнасць у сувязі з агрэсіўнай палітыкай Расіі.

«Прысутнасць амерыканскіх войск у Польшчы мае ролю нашмат большую, чым іх прысутнасць на Захадзе», – заявіў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч у інтэрв'ю нямецкаму інфармацыйнаму агенцтву DPA. Кіраўнік польскага знешнепалітычнага ведамства выказаў спадзяванне, што падрабязнасці наконт павелічэння кантынгенту амерыканскіх салдат у Польшчы стануць вядомыя падчас візіту ў Варшаву прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў верасні.

Міністр Чапутовіч сказаў, што дзеянні Расіі выклікаюць у Польшчы занепакоенасць. Паводле яго слоў, «Польшча павінна быць гатовая да таго, што расіяне і надалей будуць парушаць міжнароднае права ды весці агрэсіўную палітыку».

На думку кіраўніка МЗС РП, павелічэнне колькасці амерыканскіх войск у Польшчы значна павысіць узровень бяспекі краіны.

вс