Беларуская Служба

Кіраўнік Мінабароны: Выхаванне ў духу патрыятызму важнае для будучых пакаленняў (ФОТА)

17.08.2019 13:03
Міністр Марыюш Блашчак прыняў удзел у цырымоніі прыняцця прысягі выпускнікоў кадэцкіх класаў.
     .
Цырымонія прыняцця прысягі выпускнікоў кадэцкіх класаў. PAP/Paweł Supernak

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы лічыць, што патрыятычнае выхаванне мае вялікае значэння для будучых пакаленняў. У Рашыне (Raszyn) ля Варшавы Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) удзелiчaў у цырымоніі прыняцця прысягі выпускнікоў кадэцкіх класаў.

Прыняцце прысягі завяршае асноўную падрыхтоўку, якую цягам некалькіх апошніх тыдняў адбывалі выпускнікі ў рамках праграмы „Сертыфікаваныя кадэцкія класы”. Праграму каардынуе Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.


Міністр Марыюш Блашчак прыняў удзел у цырымоніі прыняцця прысягі выпускнікоў кадэцкіх класаў. PAP/Paweł Supernak Міністр Марыюш Блашчак прыняў удзел у цырымоніі прыняцця прысягі выпускнікоў кадэцкіх класаў. PAP/Paweł Supernak

Як падкрэсліў кіраўнік Мінабароны, Польшча можа развівацца тады, калі яна бяспечная.

Вы маладое пакаленне, зараз гэта вы возьмеце на сябе кіраванне ў нашай краіне, і таму вы павінны быць гатовыя да вырашэння праблем, якія стаяць перад Польшчай. Выхаванне ў духу патрыятызму і пачуцця служэння Польшчы - надзвычай важнае для будучых пакаленняў. Польшча можа развівацца тады, калі яна бяспечная”, - адзначыў Марыюш Блашчак.

Праграма „Сертыфікаваныя кадэцкія класы” - гэта скарочаная падрыхтоўчая служба. На першым этапе выпускнікі ўдзельнічалі ў практычных занятках, вывучалі ваенныя правілы, а таксама ўдасканальвалі першую дапамогу на полі бою.


Міністр Марыюш Блашчак прыняў удзел у цырымоніі прыняцця прысягі выпускнікоў кадэцкіх класаў. PAP/Paweł Supernak Міністр Марыюш Блашчак прыняў удзел у цырымоніі прыняцця прысягі выпускнікоў кадэцкіх класаў. PAP/Paweł Supernak

Цяпер удзельнікі праграмы будуць удзельнічаць у стралковай, тактычнай, інжынернай і сапёрнай падрыхтоўцы, а таксама ў занятках па абароне ад зброі масавага знішчэння, па тапаграфіі і сувязі. На канец яны павінны здаць экзамен. Праграма таксама ўключае абавязковыя заняткі па фізкультуры.

Заняткі ў рамках праграмы, якую праводзіць Міністэрства нацыянальнай абароны, будуць доўжыцца да 28 жніўня. Пасля іх заканчэння выпускнікі кадэцкіх класаў стануць жаўнерамі рэзерву і ўжо з верасня змогуць падаць заяўкі на прыём на прафесійную ваенную службу.

аз