Беларуская Служба

80% ахвяраў пераследу з-за рэлігіі ў свеце - гэта хрысціяне

22.08.2019 13:02
Сёння адзначаем Міжнародны дзень памяці ахвяраў гвалту з-за рэлігіі ці веравызнання.
Zdjęcia ilustracyjne
Zdjęcia ilustracyjneHimsan/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння адзначаем Міжнародны дзень памяці ахвяраў гвалту з-за рэлігіі ці веравызнання. Ён адзначаецца ўпершыню і быў заснаваны ААН толькі ў траўні.

Міністр па справах гуманітарнай дапамогі Міхал Вось (Michał Woś), нагадаў, што 80% ахвяраў пераследу ў свеце - гэта хрысціяне.

Палітык дадаў, штo заснаванне гэтага дня - гэта дыпламатычны поспех Польшчы, паколькі гэта палякі запрапанавалі рэзалюцыю па гэтай справе.

Рэзалюцыю падтрымалі 87 краінаў, на самой справе, не мяняючы ейнага зместу. Тэма важная. Мы павінны памятаць пра ахвяраў пераследу. Польшча дапамагае хрысціянам на Блізкім Усходзе, якія блізкія нам у сувязі з нашай тысячагадовай хрысціянскай традыцыяй”, - сказаў міністр.

Назіральнікі, якія займаюцца правамі чалавека, папярэджваюць, што напады на хрысціянаў узмацніліся ў апошнія гады. Бягучы год з'яўляецца адным з самых крывавых.

21 красавіка, у Велікодную нядзелю, у серыі нападаў на храмы і гатэлі на Шры-Ланцы загінулі 258 чалавек, больш за 500 атрымалі раненні. У тэрактах былі абвінавачаныя мясцовыя ісламскія баевікі.

аз