Польскія палітыкі спадзяюцца, што падчас свайго візіту ў Польшчу прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвесціць аб адмене амерыканскіх візаў для грамадзянаў Польшчы.
«Мы з нецярпеннем чакаем гэтага, але ў мяне таксама ёсць асцярогі, што занадта шмат людзей не захоча вяртацца на радзіму», – сказаў польскі прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Аднак пры гэтым палітык заявіў, што варта адмяніць гэтыя візы, як «непатрэбны цяжар».
У аўторак, 27 жніўня Сеймам быў ухвалены законапраект аб ратыфікацыі польска-амерыканскага пагаднення аб супрацоўніцтве ў пытаннях бяспекі на мяжы і іміграцыі, падпісаны 16 жніўня ў Вашынгтоне. Дыпламаты абедзвюх краін прызналі гэта крокам на шляху да адмены візаў.
Праграма адмены візаў (VWP) уступіла ў сілу ў 1986 годзе. Яна накіраваная на падтрымку развіцця турызму і ўмацавання саюзнікаў ЗША.
Польшча не ўваходзіць у праграму з-за вельмі высокага адсотка людзей, якім было адмоўлена ў выдачы амерыканскай візы. Дадзеная праграма ахоплівае 38 краін, у тым ліку 23 краіны ЭЗ, у тым ліку Чэхію, Славакію, Венгрыю, Літва, Латвія ды Эстонія. Апроч Польшчы ўмовы праграмы таксама пакуль не выканалі Балгарыя, Румынія, Харватыя ды Кіпр.
PAP/IAR/эж