Беларуская Служба

Аварыя калектара ў Варшаве: агромністая колькасць нечыстотаў трапляе ў Віслу

29.08.2019 11:15
Паводле падлікаў сталічных уладаў, у Віслу трапляе каля 3 тысяч літраў бруду на секунду.
Ścieki wpływające do Wisły na wysokości ul. Farysa na Bielanach gdzie doszło do awarii kolektora
Ścieki wpływające do Wisły na wysokości ul. Farysa na Bielanach gdzie doszło do awarii kolektoraPAP/Tomasz Gzell

У сераду, 28 жніўня, у Варшаве адбылася аварыя на двух калектарах, якія перапампоўваюць каналізацыйныя нечыстоты з левабярэжнай часткі польскай сталіцы ў ачышчальны комплекс «Чайка».

Паводле падлікаў сталічных уладаў, у Віслу трапляе каля 3 тысяч літраў бруду на секунду.

Аварыя адбылася на адрэзку калектара, які знаходзіцца ў тунэлі пад дном Віслы. На дадзены момант невядома, што паслужыла прычынай аварыі. Ліквідацыя яе наступстваў можа заняць некалькі тыдняў.

Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Юзэфа Шчурэк-Жэлязко паведаміла, што аварыя выклікала эпідэміялагічную пагрозу.

-Мы павіны перад усім папярэджваць тых жыхароў, якія карыстаюцца рачной вадою, напрыклад займаюцца спортам. Мы сумленна інфармуем пра эпідэміялагічную пагрозу, каб не дапусціць масавага заражэння. Наш урад прымае ўсе неабходныя захады, каб абараніць жыхароў ад гэтай пагрозы.

На дадзены момант забруджанае вада рухаецца па Вісле на поўнач. Імаверна заўтра заражаная вада дойдзе да гораду Плоцка.

IAR/эж