Беларуская Служба

Дональд Трамп адмяніў візіт у Польшчу з-за ўрагану

30.08.2019 11:01
Замест прэзідэнта Дональда Трампа на ўрачыстасці ў Польшчу прыляціць віцэ-прэзідэнт Майк Пенс.
Дональд ТрампPAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS

Дональд Трамп, які 1 верасня ў Варшаве павінен быў удзельнічаць у міжнародных мерапрыемствах, прысвечаных 80-ай гадавіне пачатку Другой сусветнай вайны, нечакага адмяніў візіт у Польшчу.

Трамп патлумачыў гэтае рашэнне магутным ураганам, які непазбежна набліжаецца да штату Флaрыда.

„Нашым прыярытэтам з’яўляецца бяспека людзей, якія знаходзяцца на шляху ўрагану. У бліжэйшы час пазначу тэрміны сваёй паездкі ў Польшчу”, - заявіў амерыканскі лідар. Ён дадаў, што ўжо гутарыў з прэзiдэнтам Польшчы на тэму пераносу візіту на бліжэйшыя месяцы.

Замест прэзідэнта ЗША на ўрачыстасці ў Польшчу прыляціць віцэ-прэзідэнт Майк Пенс.

аз