Беларуская Служба

Анна Марыя Андэрс прызначаная на пасаду амбасадара ў Італіі

30.08.2019 17:05
Раней яна выконвала, між іншым, функцыю ўпаўнаважанага прэм'ера па пытаннях міжнароднага дыялогу.
Анна Марыя АндэрсBy P.Mojsak - P.Mojsak, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=52931224

Былая сенатарка ад кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Анна Марыя Андэрс атрымала намінацыю на пасаду амбасадара Польшчы ў Італіі і Сан-Марына, паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў.

Анна Марыя Андэрс - дачка генерала Уладзіслава Андэрса. У 2015 годзе яна беспаспяхова балатавалася на выбарах у Сенат. Мандат атрымала ў 2016 годзе пасля дапаўняльных выбараў.

У студзені 2016 года яна стала ўпаўнаважаным прэм'ер-міністрам па пытаннях міжнароднага дыялогу і старшынёй Савета аховы памяці баёў і пакутніцтва. Гэтую функцыю яна займала 2 месяцы.

У чэрвені бягучага года яе адклікалі з гэтых пасадаў у сувязі з планамі прызначэння на пасаду пасла. У канцы жніўня Анна Марыя Андэрс адмовілася ад мандату сенатара.

аз