Беларуская Служба

„Польшча пераконвала ЗША да новага адкрыцця ў адносінах з Беларуссю”

30.08.2019 14:02
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Польшчы: Будучыня Беларусі, як незалежнай дзяржавы і нашага суседа, для нас вельмі важная.
  i
Джон Болтан i Марыюш Блашчак PAP/Andrzej Lange

Польшча пераконвала ЗША да новага адкрыцця ў адносінах з Беларуссю, паведаміў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Кшыштаф Шчэрскі (Krzysztof Szczerski) пракамэнтараваў учарашні візіт Джона Болтана ў Беларусь.

- Я рады, што нам удалося пераканаць амерыканскі бок. Я не ўтойваю, што мы даўжэйшы час размаўлялі з прадстаўнікамі ЗША пра сітуацыю ў Беларусі. Таму я вельмі рады, што гэткі візіт адбыўся. Будучыня Беларусі, як незалежнай дзяржавы і нашага суседа, для нас вельмі важная. Таму ўчарашнія кансультацыі Джона Больтана - важная падзея.

Кшыштаф Шчэрскі дадаў, што ўчарашні візіт у Беларусь будзе абмяркоўвацца таксама сёння. Нагадаем, у Варшаве з дарадцам прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джонам Болтанам сустракаецца кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak).

аз