Франк-Вальтэр Штайнмаер у горадзе Велюнь прасіў прабачэння за злачынствы гітлераўскай Нямеччыны. Світанкам нямецкі лідар і яго польскі калега Анджэй Дуда прынялі ў дзел у жалобных мерапрыемствах у Велюне.
Прамаўляючы там Франк-Вальтэр Штайнмаер падкрэсліў, што бамбаванне гэтага гораду 1 верасня 1939 года пачало чараду нямецкіх злачынстваў супраць палякаў і габрэяў.
-Гэтай мінуўшчыны немагчыма забыць, яна не мінае, яна ўвесь час з намі. Мы маем справу з немцамі, з нямецкай правінай, у выпадку калі хтосьці нараджаецца немцам. Калі нехта спасылаецца на нямецкую гісторыю, павінен прыняць да ўвагі наступныя словы Томаса Мана – мінулае не мінае, як не мінае наша адказнасць і мы пра гэта ведаем. З гэтая прычыны, я як прэзідэнт ФРГ, запэўніваю – мы не забудзем. Мы будзем заўжды памятаць і прымаць гэтую адказнасць, якой абцяжарвае нас гісторыя.
У сваю чаргу прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда нагадаў, што нямецкія самалёты пачалі бамбаванне Велюня з атакі на шпіталь. Прэзідэнт Польшчы адзначыў, што ў выніку бамбавання Велюня 1 верасня 1939 года загінулі 1200 цывільных жыхароў, больш за 75% яго пабудоў было разбурана. На думку прэзідэнта Польшчы, гэта быў акт тэрору супраць польскага народу.
IAR/эж