Беларуская Служба

Прэм’ер прыняў удзел ва ўрачыстасцях пачатку школьнага года

02.09.2019 11:50
2 верасня навучальны год у Польшчы распачалі 4 млн 600 тысяч вучняў.
Матэвуш Маравецкі на ўрачыстай лінейцы PAP/Marcin Obara

Матэвуш Маравецкі паведаміў, што ўрад фінансава дапаможа школам абзавесціся ачышчальнікамі паветра. Кіраўнік ураду паўдзельнічаў у цырымоніі пачатку навучальнага года ў горадзе Прушкув, што ля Варшавы.

-У нашым паветры мноства шкодных субстанцый. Дадзеныя ачышчальнікі паляпшаюць якасць паветра, асабліва ў тых гарадах і мясцовасцях, дзе назіраюцца праблемы з яго якасцю. На жаль, такіх месцаў у Польшчы многа. Урадавая праграма «Чыстае паветра»мае многа бакоў, аднак значная яго частка накіраванае менавіта на ачышчальнікі паветра ў школах.

2 верасня навучальны год у Польшчы распачалі 4 млн 600 тысяч вучняў. Сярод іх 385 тысяч перакрочылі парог школы ўпершыню. Сёлета галоўнай задачай польскага Міністэрства адукацыі стала падтрыманне камфорту і бяспекі ў адукацыйных пляцоўках.

IAR/эж