Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам ЗША

02.09.2019 13:15
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў, што былі абмеркаваныя месцы магчымага размяшчэння амерыканскіх жаўнераў у Польшчы.
Майк Пэнс і Анджэй Дуда PAP/Radek Pietruszka

У Прэзідэнцкім Палацы ў Варшаве Анджэй Дуда і Майк Пэнс правялі афіцыйныя перамовы. Падчас сустрэчы палітыкі сярод іншага закранулі тэму пашырэння прысутнасці Злучаных Штатаў у Польшчы.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў, што былі абмеркаваныя месцы магчымага размяшчэння амерыканскіх жаўнераў у Польшчы.

-Разлічваю на тое, што ўжо сёлета мы падпішам фінальную дамовы аб павелічэнні вайсковай прысутнасці  ЗША ў Польшчы. Спадзяюся, мы прымем канчатковае рашэнне па гэтым пытанні, вызначым месца іх знаходжання. Зараз працягваюцца працы ў гэтым кірунку. Разам з прадстаўнікамі Злучаных Штатаў мы разважаем розныя варыянты, ужо прадстаўлены цэлы шэраг прапановаў.

Гэта ўжо другі візіт амерыканскага віцэ-прэзідэнта Майка Пэнса ў Польшчу. Сёлета ў лютым палітык наведваў польска-амерыканскую канферэнцыю па Блізкім Усходзе ў Варшаве. Пасля сустрэчы з Анджэем Дудам, Майк Пэнс правядзе перамовы з польскім прэм’ерам Матэвушам Маравецкім.  

IAR/эж