Беларуская Служба

Мытнікі выявілі цягнік набіты кантрабанднымі цыгарэтамі

03.09.2019 14:28
Паводле падлікаў польскіх мытнікаў, вартасць гэтых цыгарэтаў з беларускімі акцызнымі знакамі складае прыкладна 7 600 долараў.
Do zderzenia karetki pogotowia z pociągiem Intercity doszło w podpoznańskim Puszczykowie
Do zderzenia karetki pogotowia z pociągiem Intercity doszło w podpoznańskim PuszczykowiePAP/Bartosz Jankowski

Амаль 2,2 тысячы пачатак цыгарэт супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай інспекцыі Польшчы знайшлі ў цягніку Гродна-Кракаў, піша інтэрнэт-партал niezależna.pl. Кантрабанда з Беларусі была схаваная ў адмысловых тайніках пад пасажырскімі крэсламі, у пустотах сценаў вагону і нават у прыбіральні ў рэзервуарах для вады.

Незаконны груз быў выкрыты на памежным пераходзе Кузніца-Беластоцкая, што каля Гродна. Паводле падлікаў польскіх мытнікаў, вартасць гэтых цыгарэтаў з беларускімі акцызнымі знакамі складае прыкладна 7 600 долараў.

Кантрабанда беларускіх цыгарэт у цягніках – гэта даволі распаўсюджаны і стары метад незаконнай перавозкі, які ўжо добра знаёмы падляскім мытнікам. Кантрабанда распіхваецца па розных пустотах у польскіх цягніках падчас іх планавага пастою на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Сёлета супрацоўнікі чыгуначнага аддзелу мясцовай мытні ў мястэчку Кузніца, што каля самая мяжы з Беларуссю, выявілі ўжо 50 тысяч пачак кантрабандных цыгарэт. Нелегальная груз таксама часцяком выяўляецца і ў паклажы звычайных пасажыраў. Пра кантрабанду з Беларусі пісалі на інтэрнэт-партале niezależna.pl

эж