З новым навучальным годам і вяртаннем вучняў з летніх канікул вяртаецца праграма падтрымкі здаровага харчавання ЕС.
У рамках праграмы ЕС больш за 145 мільёнаў еўра прызначана на садавіну і агародніну, а крыху больш за 100 мільёнаў – на малако і малочную прадукцыю для школьнікаў ва ўсіх 28 краінах супольнасці.
Польшча – адзін з найбуйнейшых карыстальнікаў гэтых сродкаў пасля Нямеччыны, Францыі ды Італіі. Варшава атрымае амаль 15 мільёнаў еўра на садавіну і агародніну, а на школьнае малако – 11 мільёнаў еўра.
Асаблівасці рэалізацыі праграмы, напрыклад тып раздаваных дзецям прадуктаў, вызначаюць самімі краіны-чальцы. Аднак пры выбары павінны ўлічвацца праблемы са здароўем, экалогіяй, сезоннасцю, разнастайнасцю і даступнасцю харчавання.
Еўрапейская камісія, якая вырашыла падзяліць грошы, зазначыла, што спажыванне садавіны і агародніны і малака ў Еўрапейскім Саюзе скарачаецца, у той час як павялічваецца спажыванне нездаровай, перапрацаванай ежы. У спалучэнні з недахопам фізічнай актыўнасці гэта спрыяе залішняй вазе і атлусценню насельніцтва Аб'яднанай Еўропы.
ПР/юл