У рамках акцыі «Бяспечны шлях да школы» зноў, як у мінулыя гады, перад навучальнымі ўстановамі з'явіліся патрулі паліцыі. Іх задача клапаціцца пра бяспеку самых маленькіх.
Таксама супрацоўнікі паліцыі будуць кантраляваць выкананне кіроўцамі, веласіпедыстамі і пешаходамі правілаў дарожнага руху.
Вельмі важным элементам кампаніі «Бяспечная дарога да школы» зʼяўляецца інфармаванне дзяцей і моладзі пра небяспеку знаходжання на дарозе.
У рамках акцыі паліцыянты будуць кантраляваць дарогі на працягу ўсяго верасня, у тым ліку правяраць правільнасць размяшчэння і стану дарожных знакаў, і дарожнай інфраструктуры, як святлафоры або ахоўныя барʼеры на тратуарах каля школ.
Падчас акцыі «Бяспечная дарога да школы» польская паліцыя будзе таксама ўзмоцнена правяраць аўтобусы ды іншыя транспартныя сродкі, прыстасаваныя для перавозкі дзяцей.
ПР/юл