Беларуская Служба

«Словы нямецкага прэзідэнта, якія прагучалі ў Варшаве, пачулі ва ўсім свеце»

04.09.2019 12:13
Галоўныя ўрачыстасці з нагоды 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны адбыліся 1 верасня ў Варшаве.
     .
Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.PAP/Rafał Guz

Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) заявіў, што словы прэзідэнта Германіі, якія прагучалі ў Варшаве падчас урачыстасці з нагоды 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны, пачулі ва ўсім свеце.

Нагадаем, прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што Другая сусветная вайна была «нямецкім злачынствам», здзейсненым ягонымі суайчыннікамі і папрасіў прабачэння ў палякаў. Нямецкі лідар дадаў, што ён удзячны палякам за іх барацьбу за свабоду.

- Мы шмат гадоў чакалі на тое, каб немцы прызналіся ў тым, што забілі 6 мільёнаў палякаў і прычыніліся да велізарных матэрыяльных стратаў у Польшчы. Гаворка ідзе не пра нацыстаў, але пра немцаў. Гэта прызнаў прэзідэнт Германіі. Словы, якія прагучалі на мерапрыемстве пачуў увесь свет, перш за ўсё таму, што ў ім удзельнічаў таксама віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс.

Галоўныя ўрачыстасці 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны адбыліся 1 верасня ў Варшаве. У іх удзельнічалі 250 гасцей з-за мяжы, у тым ліку 20 прэзідэнтаў.

Падчас учарашняй штогадовай сустрэчы прэзідэнта Анджэя Дуды з польскімі пасламі кіраўнік дыпламатыі Яцэк Чапутовіч заявіў, што мерапрыемства дапаможа Польшчы будаваць імідж у свеце.

Міністр дадаў, што ў нядзелю ў Варшаве прагучалі словы, якія дапамогуць прасоўваць польскую гістарычную палітыку ў свеце.

аз