Беларуская Служба

Польскі прэм’ер агучыў планы далейшага развіцця Польшчы

06.09.2019 12:45
Урад краіны хоча ў бліжэйшыя гады павялічыць выдаткі на адукацыю, медыцыны ды навуку.
-
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш МаравецкіPAP/Darek Delmanowicz

Рэалізацыя згаданых планаў залежыць ад выніку выбараў.

Прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ў выпадку перамогі на выбарах партыі «Права і справядлівасць», урад хацеў бы засяродзіцца на далейшым развіцці краіны.

У першую чаргу, будуць прыцягнутыя новыя інвестыцыі ў разбудову інфраструктуры
Польскі прэм’ер зазначыў, што важна ня толькі засяроджвацца на развіцці інфраструктуры, але і спалучыць яе з сістэмай адукацыі. Пачынаць урад хоча з прафесійна-тэхнічнага навучання, тэхнічнага ды інжынерская, завяршаючы вышэйшай адукацыяй ды навукай.

На будучы год польскі ўрад прызначыць на службу аховы здароўя 106,9 мільярдаў злотых, што азначае 5,04-5,05% ВУП. У будучыні польскі ўрад хацеў бы прызначаць на медыцыну 6% ВУП.

Таксама польскі ўрад плануе павялічыць колькасць бюджэтных сродкаў, якія будуць выдзяляцца на навуку, інавацыйныя тэхналогіі ды сучасную прамысловасць.

Для параўнання, на абарону краіны ўрад Польшчы прызначыў на будучы год 49,8 мільярды злотых, што азначае 2,1% ВУП.

ПР/юл