Дырэктар кінафестывалю Лешак Копэць зазначыў, што падчас сёлетняга паказу трынаццаць конкурсных фільмаў будуць мець прэмʼеру ў Польшчы.
Сёлетняя праграма імпрэзы паказвае, якой будзе будучыня польскага кіно праз некалькі гадоў. Фільмы, іх тэматыка ды ўзровень вельмі высокія «, – сказаў Лешак Копэць.
Наведвальнікі кінафестывалю ўбачаць сучасныя фільмы, якія распавядаюць пра сённяшні дзень, пра гісторыю, будуць нават стужкі з ідэалагічнай афарбоўкай. Гледачы ўбачаць гісторыю ды сучаснасць, і вельмі розную індывідуальную адчувальнасць творцаў.
Фільмам адкрыцця 44-га кінафестывалю ў Гдыні стане мастацкі фільм рэжысёркі Агнешкі Голянд »Грамадзянін Джонс«.
Паказы фільмаў 44-га фестывалю польскіх мастацкіх фільмаў пройдуць у Музычным тэатры ў Гдыні, у Гдыньскім кінацэнтры ды кінатэатры «Геліёс» з 16 па 21 верасня.
Польскае радыё аказвае медыйны патранат над кінафестывалем.
ПР/юл