X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Двое актывістаў Greenpeace былі затрыманыя ў гданьскім порце

10.09.2019 11:03
Ноччу функцыянеры Памежнай варты ўварваліся на парусны карабель экалагічнай арганізацыі.
,   .
Кантэйнеравоз, порт у Гданьску. By Brosen - Praca własna, CC BY 2.5, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=635216

Двое актывістаў міжнароднай экалагічнай арганізацыі Greenpeace былі затрыманыя пасля начной аперацыі Памежнай варты ў гданьскім порце. Гэта грамадзянін Іспаніі капітан парусніка Rainbow Warrior, а таксама адна з актывістак арганізацыі грамадзянка Аўстрыі, якая плыла на пантоне.

Астатнія 20 чалавек былі адпушчаны пасля допыту. Уначы актывісты Greenpeace, выкарыстоўваючы тры пантоны, падплылі да карабля з вугалем з Мазамбіка й намалявалі на ім надпіс: „ Стоп вугалю”.

Тадэвуш Грухальля (Tadeusz Gruchalla) з Памежнай варты паясняе, што функцыянеры правялі аперацыю ў сувязі з парушэннем законаў.

- У сувязі з тым, што паруснік Greenpeace не рэагаваў на заклікі Памежная варта была прымушаная ўмяшацца. Функцыянеры высветлілі асобы ўсіх, якія знаходзіліся на борце карабля і паяснілі, хто, якую ролю адыграў падчас парушэння правілаў. Нагадаю, гаворка ідзе пра парушэнне правілаў бяспекі суднаходства і парушэнне правілаў, датычных Памежнай варты.

Тым часам прэс-сакратар Greenpeace Polska Марэк Юзэфяк (Marek Józefiak) называе рэакцыю памежнікаў неадэкватнай. Паводле арганізацыі, акцыя пратэсту мела мірных характар і павінна была звярнуць увагу польскага ўрада на неабходнасць аховы клімату шляхам адрачэння эканомікі ад вугалю.

Пра лёс затрыманых дзеячаў экалагічнай арганізацыі вырашыць пракуратура. Парусны карабель, на якім прыплылі актывісты, быў адбуксаваны.

аз