Беларуская Служба

У Польшчы пройдуць «Дні вучэння для дарослых»

12.09.2019 13:02
Гэта ініцыятыва, накіраваная на ўсіх дарослых незалежна ад узросту, адукацыі, роду заняткаў і зацікаўленасці.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Jan Vašek from Pixabay/CC0

У рамках «Дзён вучэння» з 15 верасня па 15 кастрычніка па ўсёй Польшчы пройдзе больш за 200 бясплатных адукацыйных мерапрыемстваў. Гэта дні і ночы адкрытых дзвярэй, майстар-класы, трэнінгі, трэнінгі на свежым паветры, семінары, сустрэчы і дыскусіі, вэбінары (он-лайн трэнінгі), канферэнцыі, дні кар'еры, вандроўкі, пікнікі, выставы, радыё і тэлепраграмы, артыкулы ў часопісах і ў Інтэрнэце.

Мерапрыемствы адрасаваныя ўсім, хто клапоціцца пра ўласнае развіццё. Ахоп тэмаў надзвычай шырокі: ад робататэхнікі і інфарматыкі, праз танцы, кулінарыю, шыццё, па змаганне са стрэсам і трэнінгі як вучыцца.

Ініцыятарам і каардынатарам кампаніі зʼяўляецца Польская палата навучальных кампаніяў у супрацоўніцтве з установамі і арганізацыямі, якія штодня займаюцца адукацыйнай дзейнасцю (універсітэты, НДА, грамадскія актывісты) пры падтрымцы міністэрстваў нацыянальнай адукацыі Польшчы, інвестыцыяў ды развіцця, навукі і вышэйшай адукацыі.

Кампанія праходзіць пад ганаровым патранатам польскага Камітэту ЮНЭСКА.

ПР/юл