У рамках «Дзён вучэння» з 15 верасня па 15 кастрычніка па ўсёй Польшчы пройдзе больш за 200 бясплатных адукацыйных мерапрыемстваў. Гэта дні і ночы адкрытых дзвярэй, майстар-класы, трэнінгі, трэнінгі на свежым паветры, семінары, сустрэчы і дыскусіі, вэбінары (он-лайн трэнінгі), канферэнцыі, дні кар'еры, вандроўкі, пікнікі, выставы, радыё і тэлепраграмы, артыкулы ў часопісах і ў Інтэрнэце.
Мерапрыемствы адрасаваныя ўсім, хто клапоціцца пра ўласнае развіццё. Ахоп тэмаў надзвычай шырокі: ад робататэхнікі і інфарматыкі, праз танцы, кулінарыю, шыццё, па змаганне са стрэсам і трэнінгі як вучыцца.
Ініцыятарам і каардынатарам кампаніі зʼяўляецца Польская палата навучальных кампаніяў у супрацоўніцтве з установамі і арганізацыямі, якія штодня займаюцца адукацыйнай дзейнасцю (універсітэты, НДА, грамадскія актывісты) пры падтрымцы міністэрстваў нацыянальнай адукацыі Польшчы, інвестыцыяў ды развіцця, навукі і вышэйшай адукацыі.
Кампанія праходзіць пад ганаровым патранатам польскага Камітэту ЮНЭСКА.
ПР/юл