Беларуская Служба

Павелічэнне заробкаў спрычыніцца да развіцця Польшчы

13.09.2019 11:47
Кіроўная партыя «Права і Справядлівасць» тлумачыць сваю выбарчую прапанову – падняць «мінімалку».
Маршалак Сенату Польшчы Станіслаў КарчэўскіPAP/Rafał Guz

Маршалак Сенату Польшчы Станіслаў Карчэўскі заявіў, што план павелічэння мінімальнага заробку ў Польшчы з'яўляецца рашэннем, накіраваным на развіццё краіны.

Палітык зазначыў што партыя «Права і справядлівасць» (ПіС) выступіла з такой выбарчай прапановай, пасля паглыбленага вывучэння сітуацыі.

На сёння ў нас вялізарныя даходы ў бюджэту, мы хочам падзяліцца гэтым з грамадствам. Нашыя цяперашнія прапановы будуць спрыяць развіццю. Больш за 90% палякаў будуць задаволеныя гэтым. Таксама гэта будзе спрыяць ды ўплываць на якасць і эфектыўнасць працы.

Рост мінімальнага заробку ўпершыню запрапанаваў на мінулым тыдні старшыня партыі Яраслаў Качыньскі.

Згодна з планам ПіС, у 2021 годзе мінімальны заробак у Польшчы будзе складаць тры тысячы злотых, а ў 2024-м годзе – чатыры тысячы злотых.

ПР/юл