Беларуская Служба

Польшча створыць кіберармію

13.09.2019 12:22
Міністэрства абароны падрыхтавала канцэпцыю стварэння войскаў абароны кіберпрасторы.
Міністар абароны Польшчы Марыюш БлашчакPAP/Piotr Nowak

Сёння міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак падпісаў канцэпцыю фармавання войск абароны кіберпрасторы ў рамках Войска Польскага. Поўны тэкст канцэпцыі не вядомы. Паводле словаў генерала Караля Маленды, дакумент засакрэчаны.

Войска Польскае хацела б, каб новыя часткі былі гатовыя да дзеянняў да канца 2020-га года.

Абарона перад пагрозамі з кіберпрасторы мае вельмі істотнае значэнне для бяспекі дзяржавы, падкрэсліў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

У нашыя дні, карыстаючыся такімі метадамі ўздзеяння, можна паўплываць на сітуацыю ў іншай краіне. Гэта ключавыя справы.

Фармаванне новага тыпу войска завершыцца ў 2024-м годзе. Канцэпцыя прадугледжвае стварэнне войска абароны кіберпрасторы ў некалькі этапаў. Гэта дазволіць падрыхтаваць новых часткі без уздзеяння на рэшту арміі.

Жаўнеры новых войск будуць вучыцца ў Вышэйшай вайсковай тэхнічнай акадэміі, а таксама навастворанай школы кібербяспекі для сяржантаў і прапаршчыкаў у Згежу.

ПР/юл