Беларуская Служба

Працягваецца выбарчая кампанія ў Польшчы

14.09.2019 14:27
«Права і справядлівасць»  зладзіла сустрэчу ў Лодзі, а ў Познані праходзіць канвенцыя «Грамадзянскай кааліцыі».
 ,    (2P),   (5L)      (C)
Канвенцыя ПіС, Матэвуш Маравецкі (2P), Беата Шыдла (5L) і лідар ПіС Яраслаў Качыньскі (C) PAP/Roman Zawistowski

Лідар кіруючай партыі «Права і справядлівасць» Ярасалаў Качынскі на сустрэчы ў Лодзі падкрэсліваў, што ў дэмакратыі найважнейшая верагоднасць, а ПіС верагодная партыя, бо ажыццяўляе выбарчыя абяцанні з дапамогай новых элітаў.

- У Польшчы, побач элітаў створаных посткамуністамі, ужо ёсць новыя эліты, якія могуць змяняць краіну да лепшага, і гэта мы вам даказваем.

Яраслаў Качыньскі, а таксама прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі і былая прэм’ер Беата Шыдла казалі пра тое, што фундаментам Польшчы з’яўляецца польская сям’я. І таму партыя ПіС з-за клопату пра сям’ю ажыццяўляе грамадска-сацыяльныя праграмы і павышае мінімальны заробак у краіне.


Малгажата Кідава-Блоньска на канвенцыі Грамадзянскай кааліцыі, Познань Малгажата Кідава-Блоньска на канвенцыі Грамадзянскай кааліцыі, Познань

У Познані выбарчую сустрэчу праводзіць апазыцыйная «Грамадзянская кааліцыя» (Koalicja Obywatelska). Кандыдатка Кааліцыі на прэм’ер-міністра Малгажата Кідава-Блоньска (Małgorzata Kidawa – Błońska), цяпер віцэ-старшыня Сейма, абяцала працаўнікам павелічэнне заробкаў.

- Мы ведаем, што трэба зрабіць, каб вы зараблялі больш ужо са студзеня. Дзякуючы праграме Грамадзянскай кааліцыі 6,5 млн палякаў атрымае на рукі больш за 600 злотых за месяц, мы даем на гэта гарантыю.

Малгажата Кідава – Блоньска абвінаваціла партыю ПіС ў тым, што, як яна выказалася, «ПіС абяцае шмат не за свае грошы». Віцэ-страшыня Сейма таксама абяцала вызваліць прадпрымальнікаў ад жорсткіх праверак.

Выбары ў Сейм і Сенат у Польшчы пройдуць 13 кастрычніка.

яс