У Варшаве адкрыты чарговы адрэзак другой лініі метрапалітэна. Метро падаўжаецца на тры станцыі ва ўсходнім напрамку. Новыя станцыі называюцца: Шведская, Жылы Таргувэк (Targówek Mieszkaniowy) і Троцкая. Станцыі ўрачыста адкрыў мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі.
З левага берагу ракі Віслы неўзабаве павінны быць адкрытыя яшчэ тры станцыі. Іх плануецца запусціць у эксплуатацыю ў будучым годзе.