Беларуская Служба

Прэзідэнцкія дажынкі адбываюцца ў Спале ў цэнтральнай частцы Польшчы

15.09.2019 15:10
Мерапрыемства пачалося богаслужэннем, у якім прынялі ўдзел прэзідэнцкая пара, прадстаўнікі ўраду, фермерскіх арганізацыяў і фермеры з усёй краіны.
У мясцовасці Спала праходзяць дажынкі з удзелам прэзідэнта Польшчы Анджэя ДудыPAP/Grzegorz Michałowski

У мясцовасці Спала праходзяць дажынкі з удзелам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Мерапрыемства пачалося богаслужэннем, у якім прынялі ўдзел прэзідэнцкая пара, прадстаўнікі ўраду, фермерскіх арганізацыяў і фермеры з усёй краіны.

Мітрапаліт шчэцінска-каменьскі арцыбіскуп Анджэй Дзенга казаў у прамове, што ў розных плоскасцях жыцця чалавека ёсць частка Бога, у тым ліку ў жыцці фермера.

- Паглядзі – адна расліна, адна сцябліна ў каласок вырасла. Калі адламаць кавалак сцяблінкі і ўваткнуць у зямлю – ён не вырасце, але калі кінуць зярнятка ў зямлю – яно стане новай раслінай. Гэта дзіўная Божая магутнасць, гэта не пад сілу чалавеку. У чалавека тут няма аўтарскіх правоў, толькі ў Бога ёсць правы на такую канцэпцыю біялагічнага жыцця.

Пасля богаслужэння прэзідэнцкая пара разам з іншымі ўдзельнікамі дажынак прайшла па вуліцах гораду ў Цэнтральны асяродак спорту, дзе адбываюцца ўрачыстасці дажынак, выступае прэзідэнт Анджэй Дуда.

ІАР ПР/нг