Беларуская Служба

Польшча стварае нефармальную кааліцыю краінаў ЕЗ дзеля развіцця сельскай гаспадаркі

16.09.2019 14:44
У рамках дадзенай кааліцыі краіны супольнымі высілкамі будуць дамагацца павелічэння фінансавання сельскагаспадарчых праектаў у агульным бюджэце Еўрапейскага Звязу на 2021-2027 гады.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne pixabay

Дэпутат Еўрапейскага парламенту ад кіроўнай у Польшчы партыі «Права і справядлівасць» Рышард Чарнэцкі заявіў, што Польшча стварае нефармальную кааліцыю краінаў, для якіх важнае значэнне мае сельская гаспадарка.

У рамках дадзенай кааліцыі краіны супольнымі высілкамі будуць дамагацца павелічэння фінансавання сельскагаспадарчых праектаў у агульным бюджэце Еўрапейскага Звязу на 2021-2027 гады.

Еўрадэпутат Чарнэцкі адзначыў, што польскі ўрад праявіў палітычны прагматызм і пачаў супрацу з краінамі, якія ў шматлікіх пытаннях вядуць адрозную ад Польшчы палітыку. Як прыклад палітык пералічыў Францыю, Іспанію ды Партугалію.

Перамовы аб больш выгадным для Польшчы еўрапейскім бюджэце стануць задачай ужо новага камісара па пытаннях сельскай гаспадаркі, якім стаў паляк Януш Вайцяхоўскі.

IAR/эж