Беларуская Служба

«Расія незаконна ўтрымлівае абломкі польскага ўрадавага Ту-154М»

20.09.2019 13:03
Яцэк Чапутовіч падкрэсліў, што год таму ПАСЕ прыняла пастанову аб катастрофе самалёта Ту-154М, якая абавязала Расію вярнуць абломкі Польшчы. 
Wrak Tu-154M
Wrak Tu-154MPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Пра гэта ўчора, 19 верасня заявіў міністр замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч, прадстаўляючы пазіцыю краіны адносна дакладу аб выканні адпаведнай рэзалюцыі Парламенцкай Асамблеі Савету Еўропы.

Міністр падкрэсліў, што год таму ПАСЕ прыняла пастанову аб катастрофе самалёта Ту-154М, якая абавязала Расію вярнуць абломкі Польшчы. Яцэк Чапутовіч паведаміў, што праз год польскі бок прадставіў справаздачу па гэтым пытанні.

- Наша пазіцыя наступная: далейшае ўтрыманне абломкаў Ту-154М на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі пазбаўлена прававых падстаў і не мае рацыянальнага тлумачэння. Знаходжанне абломкаў нашага самалёту ў Расіі лічым беспадстаўным.

Адначасова кіраўнік польскай дыпламатыі падкрэсліў, што краіна гатовая весці перамовы з Расіяй непасрэдна, альбо з удзелам трэцяга боку. Яцэк Чапутовіч нагадаў, што рэзалюцыя заклікала захаваць абломкі і ўстрымацца ад любых дзеянняў на месцы авіякатастрофы.

IAR/эж