Беларуская Служба

Корпус НАТА са штабам у польскім Шчэціне адзначае 20-годдзе

21.09.2019 14:27
З гэтай нагоды ў выходныя ў цэнтры Шчэціна жыхары горада і яго госці змогуць наведаць спецыяльную экспазіцыю вайсковай тэхнікі з розных краін НАТА.
  20-
На адзначэнне 20-годдзя корпуса прыбылі таксама ваенныя караблі краін НАТА PAP/Marcin Bielecki

Шматнацыянальны корпус НАТА «Паўночны Усход», штаб якога знаходзіцца ў польскім Шчэціне (паўночны захад краіны), адзначае 20-годдзе з моманту стварэння. З гэтай нагоды ў выходныя ў цэнтры Шчэціна жыхары горада і яго госці змогуць наведаць спецыяльную экспазіцыю вайсковай тэхнікі з розных краін НАТА. Гаворыць камандуючы корпусам генерал зброі (генерал-палкоўнік паводле беларускай наменклатуры – рэд.) Славамір Вайцехоўскі.

- Нямецкая армія накіравала ў Шчэцін для паказаў тэхніку 12-й дывізіі, у тым ліку танкі «Леапард». Гледачы змогуць таксама ўбачыць «Леапарды» Войска Польскага, САУ «Краб» і рэактыўныя сістэмы залпавага агню «Лангуст», бронетранспарцёры польскай арміі і нашых саюзнікаў. Калі ж будзе добрае надвор’е, то плануецца палёт самалётаў і верталётаў.

Шматнацыянальны корпус НАТА «Паўночны Усход», які з’яўляецца падраздзяленнем хуткага рэагавання, быў створаны ў 1999 годзе. У корпусе службу нясуць афіцэры і салдаты з 25 краін.

вс