Беларуская Служба

Беатыфікацыя кардынала Стэфана Вышыньскага адбудзецца 7 чэрвеня 2020 года

21.10.2019 16:06
Цырымонію ў Варшаве будзе ачольваць папскі пасланец, прэфект Кангрэгацыі Святых кардынал Джавані Анджела Беччу.
K  .
Kардынал Казімір Ныч. PAP/Paweł Supernak

7 чэрвеня 2020 года ў Варшаве на плошчы Пілсудскага адбудзецца беатыфікацыя кардынала Стэфана Вышыньскага. Цырымонію будзе ачольваць папскі пасланец, прэфект Кангрэгацыі Святых кардынал Джавані Анджела Беччу.

Пра гэта сёння падчас брыфінгу ў Доме архібіскупаў у Варшаве паведаміў кардынал Казімір Ныч (Kazimierz Nycz). Ён нагадаў, што 7 чэрвеня каталікі адзначаюць Свята падзякі.

- Мы хочам, каб Дзень падзякі, які ўжо традыцыйна святкуецца 1 чэрвеня цяпер быў спалучаны з беатыфікацыяй кардынала Вышыньскага. Гэта будзе дадатковая, цудоўная нагода для падзякі.

Падчас брыфінгу быў прадстаўлены лагатып беатыфікацыі. Сёння ў Інтэрнэце таксама быў запушчаны афіцыйны сайт па справе беатыфікацыі кардынала.

У пачатку кастрычніка Апостальская Сталіца абвясціла, што папа Францішак ухваліў указ, які адкрывае шлях да беатыфікацыі кардынала Стэфана Вышынскага.

аз