Беларуская Служба

Польскі кінематограф раскрывае праўду пра Галадамор

25.10.2019 16:15
Новы фільм Агнешкі Голанд «Грамадзянін Джонс» выйшаў на экраны ў Польшчы.
Кадр з фільма "Грамадзянін джонс"Kadr z filmu/Oficjalny zwiastun

Гэта гісторыя маладога валійскага журналіста Гарэта Джонса, які спрабуе расказаць свету праўду пра адно з найвялікшых злачынстваў, у якім вінаваты Сталін, – Вялікі голад ва Украіне.

У 1921–47 гадах, у выніку трох хваль голаду, выкліканых загадам Сталіна, каля 10 мільёнаў жыхароў Украіны страцілі жыццё.

Агнешка Голанд тлумачыць, што гэта гісторыя пра надзвычай смелага і рашучага журналіста.

Ён паехаў у Маскву, каб даведацца, што там адбываецца насамрэч у эканоміцы ды палітыцы. Калі ён туды трапіў, даведаўся, што адбываецца нешта жудаснае на поўдні Савецкай краіны, ва Украіне. Ён змог туды прабрацца, прайшоў праз шмат вёсак і ўбачыў наступствы кашмарнага голаду. Ён убачыў, што большасць людзей там памерлі ад голаду, што гэта сапраўдны Генацыд.

Агнешка Голанд тлумачыць, што ў фільме яна паказала крывадушнасць заходніх краін, якія ў імя інтарэсаў са Сталіным не рэагавалі. Рэжысёр тлумачыць, што яна таксама зрабіла гэты фільм, каб нагадаць пра мільёны ахвяраў Сталіна.

«Грамадзянін Джонс» атрымаў Залатых львоў – галоўную ўзнагароду на сёлетнім 44-м фестывалі польскага кіно ў Гдыні.

Ва Украіне прэмʼера адбудзецца 28 лістапада.

ПР/юл