Беларуская Служба

Абвешчана дата адмены амерыканскіх візаў для палякаў

06.11.2019 12:18
Падчас свайго выступу прэзідэнт Анджэй Дуда падзякаваў за гэтае рашэнне свайму амерыканскаму калегу Дональду Трампу і амбасадару ЗША ў Польшчы.
Джорджэт Масбахер і Анджжэй Дуда PAP/Radek Pietruszka

Пачынаючы з 11 лістапада бягучага года, грамадзяне Польшчы змогуць наведваць Злучаныя Штаты без атрымання адпаведнай візы. Такую дату паведаміў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда:

-Сёння ў Вашынгтоне будзе зачытанае афіцыйнае паведамленне ўраду ЗША аб тым, што Польшча была прынятае ў праграму бязвізавага руху. Палякі ў турыстычных і бізнесовых мэтах атрымалі магчымасць без візы знаходзіцца на тэрыторыі Злучаных Штатаў на працягу 90 дзён. Праграма пачне дзейнічаць з 11 лістапада.

Падчас свайго выступу прэзідэнт Анджэй Дуда падзякаваў за гэтае рашэнне свайму амерыканскаму калегу Дональду Трампу і амбасадару ЗША ў Польшчы Джорджэт Масбахер.

IAR/эж