Беларуская Служба

Урад Польшчы сабраўся на апошняе пасяджэнне

06.11.2019 12:35
Матэвуш Маравецкі звярнуў увагу на тое, што апошнія чатыры гады былі перыядам зацятай барацьбы за гістарычную праўду, за справядлівую эканоміку і сумленную падатковую сістэму.   
Саўмін Польшчы PAP/Leszek Szymański

Старшыня Савету міністраў Польшчы Матэвуш Маравецкі адкрыў апошняя пасяджэнне ўраду гэтага тэрміну. Прэм’ер падзякаваў міністрам за чатыры гады працы, Матэвуш Маравецкі пералічыў самыя важныя дасягненні свайго ўраду:

-За намі чатыры гады. Мне згадваюцца многа выдатных момантаў нашай працы: радаснае святкавання стагоддзя незалежнасці Польшчы, нашая праграма «500+», паніжэнне пенсійнага ўзросту, польскай-ізраільскай дэкларацыя. Безумоўна варта ўзгадаць мноства гаспадарчых праектаў, напрыклад, праграма развіцця мясцовых дарог, гэтая праграма змяняе аблічча вясковай Польшчы.

Таксама польскі прэм’ер Матэвуш Маравецкі, падчас завяршальнага пасяджэння Саміну, звярнуў увагу на тое, што апошнія чатыры гады, былі перыядам зацятай барацьбы за гістарычную праўду, за справядлівую эканоміку і сумленную падатковую сістэму.   

IAR/эж