11 лістапада больш чым у тысячы месцах па ўсім свеце адбудзецца ўрачыстае выкананне гімну Польшчы. Віцэ-прэм’ер, міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Пётр Гліньскі паведаміў у эфіры Першай праграмы Польскага радыё, што палякам падабаецца масавае спяванне Мазурка Дамброўскага:
- Наша выкананне гімна апоўдні 11 лістапада будзе адбывацца ў розных мясцінах. Напрыклад, на гандлёвым судне пад польскім сцягам недзе на прасторах Сусветнага акіяну, у краінах-суседках, у розных грамадскіх арганізацыях. Сёлета атрымалі мноства паведамленняў аб далучэнні да гэтай акцыі, думаў гімн будзе выкананы ў тысячы месцах.
З нагоды Дня незалежнасці ў пятніцу, 8 лістапада ў 11 г. 11 хв. у 20 тысячах школаў па ўсёй Польшчы адбылося святочнае выкананне дзяржаўнага гімну. Да гэтай акцыі ў Пачатковай школе №1 у горадзе Радзымін, што пад Варшавай далучыўся прэм’ер краіны Матэвуш Марвецкі.
IAR/эж