Беларуская Служба

Анджэй Дуда падзякаваў дыпламатам за верную службу Рэчы Паспалітай

15.11.2019 14:20
Заўтра, 16 лістапада, у Польшчы адзначаецца Дзень замежнай службы, гэта значыць свята дыпламатыі. 
   (5 )     - (6 )           , 15.11.2019.  .
Прэзідэнт Анджэй Дуда (5 П) і першая лэдзі Агата Корнхаўзер-Дуда (6 П) з дыпламатамі падчас урачыстасцей у Дзень замежнай службы ў Прэзідэнцкім палацы, 15.11.2019. у Варшаве. PAP / Rafał Guz

Падчас цырымоніі ў Прэзідэнцкім палацы, напярэдадні Дня знешнепалітычнай службы, прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў, што дзякуючы працы дыпламатаў можна было, у прыватнасці, падпісаць пагадненне аб павелічэнні прысутнасці амерыканскіх войскаў у Польшчы:

 - Калі б не высілкі ўсіх, хто рыхтаваў гэтае пагадненне, хто вёў перамовы, дзясяткі а нават сотні гадзін аддаў для таго, каб падрыхтаваць гэтыя дакументы такім чынам каб іх прынялі абодва бакі. За гэтую пра, за службу для Польшчы, я вам хачу шчыра падзякаваць.

Заўтра, 16 лістапада, у Польшчы адзначаецца Дзень замежнай службы, гэта значыць свята дыпламатыі. 

Уведзенае ў 2009 годзе свята нагадвае, што 16 лістапада 1918 года Юзэф Пілсудскі адправіў першае дыпламатычнае паведамленне аб узнікненні незалежнай польскай дзяржавы.

яс