Беларуская Служба

Прадпрыемствы польскага ваеннага комплексу атрымаюць 100 млн еўра з дзяржбюджэту

27.11.2019 15:15
Кіраўнік Мінабароны: Важнае, каб польская армія, калі гэта магчымае, купляла ваенную тэхніку польскай вытворчасці.
    .
Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.PAP/Piotr Polak

Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак (Mariusz Błaszczak) заявіў, што пагадненне аб рэкапіталізацыі прадпрыемстваў польскага ваеннага комплексу, гэта элемент аднаўлення патэнцыялу ваеннай прамысловасці ў краіне. Згодна з пагадненнем, завод Mesko S.A. і іншыя заводы комплексу атрымаюць амаль 100 мільёнаў еўра (430 мільёнаў злотых) на вытворчасць.

Як падкрэсліў кіраўнік мінабароны, пагадненне важнае з пункту гледжання бяспекі Польшчы.

- Важнае, каб польская армія, калі гэта магчымае, купляла ваенную тэхніку польскай вытворчасці. Гэта аснова бяспекі польскай дзяржавы. Я вельмі рады, што польскі ўрад на чале з прэм’ерам Матэвушам Маравецкім паступова вяртае польскай ваеннай прамысловасці ейны ранейшы патэнцыял.

Сродкі, якія атрымае завод Mesko ў горадзе Скаржыска-Каменна (Skarżysko-Kamienna) у цэнтральнай Польшчы, павінны прычыніцца да павелічэння вытворчых магутнасцей малакаліберных боепрыпасаў і ракет, а таксама мадэрнізацыі машыннага парку.

Інвестыцыя павінна дазволіць польскаму заводу ўмацаваць сваю пазіцыю на знешніх рынках і павысіць канкурэнтаздольнасць на сусветным абаронным рынку. У цяперашні час асноўным атрымальнікам прадукцыі заводу з'яўляюцца польскія Узброеныя сілы.

аз