Авіякампанія LOT адкрые новыя маршруты з Будапешта, які з’яўляецца адной з базаў польскага авіяперавозчыка. Кампанія паведаміла, што ў летні графік будуць уключаны рэйсы ў харвацкі Дуброўнік і балгарскую Варну.
Прадстаўнікі кіраўніцтва кампаніі таксама паведамілі пра павелічэнне частоты палётаў са сталіцы Венгрыі ў Сеул. Рэйсы ў Варну і Дуброўнік з'явяцца ў графіку LOT з 7 чэрвеня. Яны будуць адбывацца раз на тыдзень, па нядзелях. Іх будуць ажыццяўляць самалёты Embraer, якія лётаюць на кароткіх і сярэдніх адлегласцях.
Перавозчык таксама паведаміў, што з 6 траўня машына LOT будзе лётаць з Будапешта ў сталіцу Паўднёвай Карэі чатыры разы на тыдзень. Сёння рэйсы па гэтым маршруце адбываюцца тры разы на тыдзень.
З Будапешта польскі авіяперавозчык таксама ажыццяўляе рэйсы ў Нью-Ёрк і - сезонна - у Чыкага. Да траўня наступнага года LOT таксама хоча запусціць маршруты з Будапешта ў Сафію, Бялград, Брусель і Бухарэст.
Нядаўна польскі перавозчык таксама абвясціў пра новыя маршруты з Варшавы. У наступным годзе LOT плануе лётаць у Тырану, Рыеку і Остраву.
аз