Беларуская Служба

Заробкі польскіх настаўнікаў вырастуць

09.12.2019 11:47
Павышэнне настаўніцкіх заробкаў на 6% да верасня будучага года – гэта рэальны сцэнар.
Jest chyba najwyższy czas aby zacząć myśleć o reformie finansowania systemu edukacji, stąd propozycja Okrągłego Stołu ze strony premiera.
Jest chyba najwyższy czas aby zacząć myśleć o reformie finansowania systemu edukacji, stąd propozycja Okrągłego Stołu ze strony premiera.pixabay

Намеснік міністра нацыянальнай адукацыі Польшчы Івона Міхалэк паведаміла ў эфіры Польскага радыё, што павышэнне настаўніцкіх заробкаў на 6% да верасня будучага года – гэта рэальны сцэнар. Адначасова Івона Міхалэк удакладніла, што канчатковы павер павышэння заробкаў будзе залежыць ад гаспадарчага росту і перамоваў з Міністэрствам фінансаў:

-Калі наша эканоміка будзе ў такім добрым стане, як зараз – можна разлічваць на значнае павышэнне заробкаў. Гэта абсалютна рэальная сума. Міністр Дар’юш Пянктоўскі разлічвае на гэта, менавіта па гэтай суме ідуць перамовы з Мінфінам. Усё ідзе да таго, што гэта павышэнне будзе.

Намеснік міністра нацыянальнай адукацыі Польшчы Івона Міхалэк таксама адзначыла, што яе ўстанова плануе змяніць памер базавага заробка настаўніка. Аднак, на сённяшні дзень рана, казаць на колькі гэты базавы заробак вырасце.  

IAR/эж