Беспрэцэдэнтнае рашэнне кіраўніцтва японскага аўтаканцэрну Toyota. Паводле інтэрнэт-старонкі dziennik.pl, японцы прызначылі паляка Дарыюша Мікалайчака (Dariusz Mikołajczak) старшынём польскіх заводаў канцэрна. Гэта першы выпадак у гісторыі, калі польскімі заводамі сусветнага аўтамабільнага гіганта будзе кіраваць польскі менеджар. Да гэтага часу заводамі канцэрну ў Польшчы кіравалі выключна японцы.
Эіджы Такеічы, які цягам апошніх гадоў кіраваў заводамі ў Польшчы, вернецца ў Токіа, а з новага году яго месца зойме Дарыюш Мікалайчак - цяперашні дырэктар аўтазавода канцэрну Tayota ў Ельчы-Ляскавіцах (Jelcz-Laskowice).
Эксперты падкрэсліваюць, што гэта рэвалюцыйная змена, паколькі японцы традыцыйна на кіраўнічыя пасады прызначалі грамадзяніна Японіі.
Дарыюш Мікалайчак з самага пачатку сутыкнецца з сур'ёзнымі выклікамі. Адзін з іх - запуск новай вытворчай лініі на заводзе „Елч-Ляскавіцэ”. Яго задачай будзе таксама кантроль над пашырэннем заводаў канцэрну Toyota ў Польшчы, на што японцы плануюць прызначыць 600 мільёнаў злотых.
Дарыюш Мікалайчак звязаны канцэрнам Tayota апошнія амаль 20 гадоў.
Цяпер аўтазаводы канцэрну Tayota ў Польшчы вырабляюць, між іншым, рухавікі і рэдуктары.
аз